|
|

|
|
Леў ВАСІЛЬЕЎ
Нарадзіўся ў 1926 годзе ў горадзе
Ярцаве Смаленскай вобласці. Закончыў факультэт замежных моў Саратаўскага
педагагічнага інстытута. Працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ў Беларускай
сельскагаспадарчай акадэміі і ў школах Горацкага раёна. Кіраваў літаратурнымі
аб’яднаннямі «Парнас» пры акадэмічнай газеце «Савецкі студэнт» і «Крыніцы»
пры раённай газеце «Ленінскі шлях». Аўтар паэтычнага зборніка «Избранное»
(1999). На многія яго вершы напісаны песні і рамансы.
|
| |
| |
| |
|
 |
|
Аксана ІВАНОВА
Нарадзілася ў 1975 годзе ў вёсцы
Халмы. Закончыла Горацкае педагагічнае вучылішча. Працуе тэлефаністкай.
З вершамі выступае ў перыядычным друку |
|
 |
|
Ніна КАВАЛЁВА
Нарадзілася ў 1949 годзе ў вёсцы
Еськаўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Інвалід першай групы.Член
Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь (1997). Аўтар васьмі паэтычных зборнікаў:
«Напиток певчих птиц» (1993), «Вода-чудесница» (1994), «Черёмуховый лес»
(1995), «Отдайте ближнему долги»(1996), «Есть у дождика подружка»(1998),
«Ликующий полёт» (1999), «Моей души колокола» (2000), «Зов любви» (2003).
На многія яе вершы напісана музыка. |
| |
| |
| |
|
 |
|
Вікторыя КАРНЕЕВА
Нарадзілася ў 1978 годзе ў горадзе
Горкі Магі-лёўскай вобласці. Працуе настаўніцай. Выступае з вершамі ў перыядычным
друку. |
|
 |
|
Алесь КЛАЧКОЎ
Нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы
Ваўкавічы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую
акадэмію. Доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчык кафедры сельскагаспадарчых
машын БДСГА. Аўтар паэтычных зборнікаў: «Мікітавы прыгоды» (2000), «Камін»
(2001), «Кола часу» (2002), «Вечныя пытанні» (2004). |
| |
|
 |
|
Сяргей ЛОЦМАНАЎ
Нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы
Леніна Горацкага раёна. Працуе настаўнікам. Аўтар паэтычных зборнікаў «Истоки»
(1999) і «Песня души» (2000). |
|
 |
|
Наталля МІНІНА
Нарадзілася ў 1983 годзе ў горадзе
Оршы Віцебскай вобласці. Студэнтка эканамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай
сельскагаспадарчай акадэміі. Выступае з вершамі ў перыядычным друку. |
|
 |
|
Наталля ПАХАМОВІЧ
Нарадзілася ў 1983 годзе ў горадзе
Горкі. Студэнтка факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Публікуецца ў раённай, абласной і рэспубліканскай прэсе. |
|
 |
|
Андрэй ПУГАЧ
Нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы
Звераўшчына Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую
акадэмію. Працуе старшым выкладчыкам кафедры эканомікі і міжнародных эканамічных
адносін у АПК БДСГА. Аўтар зборніка «Вёска стамілася» (1996). Выступае з
вершамі, апавяданнямі, нарысамі ў перыядычным друку. |
| |